30 гадоў таму непадалёк ад Курапатаў адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму, які быў гвалтоўна разагнаны камуністычнымі ўладамі. Узгадваюць удзельніцы акцыі 30 кастрычніка 1988 году паэтка Валянціна Аксак, мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч і этнакультуроляг Антаніна Хатэнка.