Восьмая старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў вялікім інтэрвію Ганьне Соўсь тлумачыць, чаму беларусы пакуль не сасьпелі да жанчыны кіраўніцы дзяржавы, у чым хібы патрыярхальнага грамадзтва, а таксама ў якіх выпадках ёй даводзілася гневацца ў дыскусіях з палітыкамі-мужчынамі.