Чаго ня варта баяцца чалавеку, якога напаткала анкалягічная хвароба? Чаму ў малых гарадах баяцца гаварыць пра рак? Чаму жанчын болей у групах падтрымкі анкапацыентаў? Абмяркоўваюць жанчыны, якія не ўспрынялі анкалягічны дыягназ як прысуд, змаглі ўдасканаліцца праз выпрабаваньні і актыўна дапамагаюць іншым анкалягічным хворым перамагчы страх, боль і дэпрэсію. Гэта заснавальніца цэнтру падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцьця» Ірына Жыхар, кіраўніца праграмы псыхалягічная дапамогі цэнтру Іна Малаш і каардынатарка арганізацыі ў Смаргоні Ірына Фрэнкель..
view more